Міліцыя апытала бацьку ксяндза Вячаслава Барка
Пытанні датычыліся таго, ці ўжывае ксёндз Вячаслаў алкаголь і наркотыкі, ці мае маёмасць і калі вернецца ў Беларусь.
Artykuł Міліцыя апытала бацьку ксяндза Вячаслава Барка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Бацька каталіцкага святара Вячаслава Барка жыве ў Мёрах Віцебскай вобласці. Яго апыталі ў сувязі з удзелам ксяндза ў відэа для канала „Хартыя-97”, апублікаваным два месяцы таму.
Пытанні датычыліся таго, ці ўжывае ксёндз Вячаслаў алкаголь і наркотыкі, ці мае маёмасць і калі вернецца ў Беларусь.
Ксёндз Вячаслаў Барок — вядомы каталіцкі святар, аўтар ютуб-канала. У 2021 годзе быў змушаны выехаць у Польшчу ў сувязі з палітычным пераследам. Цяпер кіраўнік беларускай каталіцкай супольнасці ў Варшаве.
Вясна
Artykuł Міліцыя апытала бацьку ксяндза Вячаслава Барка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.