Пінскія палітвязні не разлічваюць на амністыю
У лістах да сваякоў і сяброў пінчукі, асуджаныя па “пінскай справе”, выказаліся адносна амністыі.
Artykuł Пінскія палітвязні не разлічваюць на амністыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У лістах да сваякоў і сяброў пінчукі, асуджаныя па “пінскай справе”, выказаліся адносна амністыі. Яны разумеюць, што разлічваць на датэрміновае вызваленне не варта, але ж маюць надзею на выхад на волю раней, чым скончацца тэрміны зняволення.
Грамадская дзяячка Вераніка Іванова адзначае, што нават фармальна пінчукі не трапяць пад амністыю, бо павінны перш сплаціць маральныя кампенсацыі ў межах справы:
– Пакуль ніякай канкрэтыкі па прымяненні амністыі ў нас няма. Размоваў шмат, усе чакаюць. Але я не бачыла канчатковага тэксту. Калі кіравацца тэкстамі папярэдніх амністый, то заўсёды ў іх казалася, што амністыя датычаць тых, у якіх сплочаны страты. Як я перашапачаткова і казала, вось гэтыя лічбы стратаў былі заяўлены, каб не дапусціць іх датэрміновага выхаду.
Звыш 200 тысячаў рублёў – такая была заяўленая агульная сума кампенсацыі сілавікам. Пінчукі-палітвязні павінны сплаціць яе ў салідарным парадку. Хтосьці часткова пагасіў, але большасць устрымліваецца ад выплаты.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пінскія палітвязні не разлічваюць на амністыю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.