Андрэй Бандарэнка: Усе ўпэўненыя ў правільным шляху Украіны
Усе гэта толькі ўзмацняе веру ў перамогу, як бы ні знішчалася крытычная і энергетычная інфраструктура, кажа ўкраінец Андрэй Бандарэнка.
Artykuł Андрэй Бандарэнка: Усе ўпэўненыя ў правільным шляху Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ёсць упэўненасць у тым, што шлях, які абрала Украіна – правільны.
Таму ўкраінцы гатовыя перажыць нязручнасці ў выглядзе адсутнасці электрычнасці, святла, вады, а таксама часам недастатковага ацяплення дамоў. Усе гэта толькі ўзмацняе веру ў перамогу, як бы ні знішчалася крытычная і энергетычная інфраструктура, – распавёў украінец, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства Андрэй Бандарэнка:
– Справа ў тым, што ўсе да гэтага ўжо прызвычаіліся, ні ў каго гэта не выклікае ніякага страху. Усе ўпэўненыя ў правільным шляху, якім мы ідзём. Выключэнні святла і бамбардзіроўкі, адсутнасць сувязі, толькі ўзмацняюць нашую рашучасць, нашу веру ў перамогу.
Вайна ва Украіне ўжо доўжыцца 277 дзён. Самымі складанымі момантамі апынуліся люты і кастрычнік бягучага году, але наперадзе ня простыя часы – зімовы перыяд.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Андрэй Бандарэнка: Усе ўпэўненыя ў правільным шляху Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.