Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з мэрамі гарадоў Валынскай вобласці
Сустрэчы прайшлі з мэтай наладжвання супрацы з органамі мясцовага самакіравання Валыні і інфармавання пра барацьбу беларусаў за незалежнасць Украiны.
Artykuł Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з мэрамі гарадоў Валынскай вобласці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прадстаўнікі палка беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага правялі сустрэчы з мэрамі найбуйнейшых гарадоў Валынскай вобласці Украіны.
Як адзначае прэсавая служба Палка, «сустрэчы прайшлі з мэтай наладжвання супрацоўніцтва з органамі мясцовага самакіравання Валыні і інфармавання пра барацьбу беларусаў за незалежнасць Украiны. Падчас паездкі было абмеркавана важнае пытанне каардынацыі дзеянняў па абароне вобласці ў выпадку у агрэсіі на Валынь з тэрыторыі Беларусі”.
Каліноўцы сутсрэліся са старшынём Валынскай абласной рады Грыгорыем Недападам і мэрамі Луцку – Ігарам Палішчуком, Ковеля – Ігарам Чайкам, Новавалынску – Барысам Карпусам і Уладзiмiра – Ігарам Пальонкам.
Паездка была арганізавана пры падтрымцы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.
Фота: t.me/belwarriors
Artykuł Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з мэрамі гарадоў Валынскай вобласці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.