У Беларусі пачалі затрымліваць за каментары аб смерці Макея
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал паведамляе, што ўстаноўлена больш за 70 асоб, якія пакінулі негатыўныя каментарыі аб Макеі. Больш за 20 з іх знаходзяцца ў Беларусі, астатнія - за мяжой.
Artykuł У Беларусі пачалі затрымліваць за каментары аб смерці Макея pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сілавікі пачалі затрыманні за каментары аб смерці кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея.
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал паведамляе, што ўстаноўлена больш за 70 асоб, якія пакінулі негатыўныя каментарыі аб Макеі. Больш за 20 з іх знаходзяцца ў Беларусі, астатнія – за мяжой.
Адзін з каментатараў затрыманы. У «пакаяным» відэа мужчына кажа, што пакінуў негатыўны каментар наконт смерці Макея, пакідаў каментары аб супрацоўніках праваахоўных органаў, у 2020 годзе прыняў удзел у акцыях пратэсту.
Artykuł У Беларусі пачалі затрымліваць за каментары аб смерці Макея pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.