Пра стан хворага на пнеўманію Мікалая Статкевіча нічога не паведамляюць
Статкевічу дыягнаставалі пнеўманію пасля трох перанесеных кавідаў. Палітвязень знаходзіцца ў медсанчастцы, пры гэтым да яго не пускаюць адваката.
Artykuł Пра стан хворага на пнеўманію Мікалая Статкевіча нічога не паведамляюць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Жонцы палітвязня да гэтага часу не ўдалося атрымаць інфармацыю пра стан здароўя Мікалая Статкевіча, які ў калоніі пасля трох перанесеных кавідаў захварэў на пнеўманію. Яго маглі пакінуць без неабходных лекаў, паведаміла ў фэйсбуку Марына Адамовіч.
Статкевічу дыягнаставалі пнеўманію пасля трох перанесеных кавідаў. Палітвязень знаходзіцца ў медсанчастцы, пры гэтым да яго не пускаюць адваката. Адамовіч зазначыла, што можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце, у якіх можна запытацца і пра стан здароўя зняволенага Мікалая Статкевіча, і пра тое, чаму да яго не даходзяць лісты.
Статкевіч адбывае пакаранне ў Глыбоцкай папраўчай калоніі № 13.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пра стан хворага на пнеўманію Мікалая Статкевіча нічога не паведамляюць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.