Паветраная трывога на большай частцы Украіны
![Паветраная трывога на большай частцы Украіны](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/03/ракета.jpg)
Расейскія войскі запусцілі ракеты з раёна Валгадонска, Каспійскага і Чорнага мораў.
Artykuł Паветраная трывога на большай частцы Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Паветраная трывога аб’яўлена на тэрыторыі Украіны, за выключэннем анэксаванага Крыму.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/03/%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%B5%D1%82%D0%B0.jpg)
Украінскія СМІ ўжо паведамілі пра ракетныя ўдары і працу сістэм супрацьпаветранай абароны ў Данецкай, Палтаўскай і Харкаўскай абласцях. Таксама пра абстрэлы расейскімі ракетамі паведамілі кіраўнікі Адэскай і Нікалаеўскай абласцей. Выбухі прагучалі ў Чаркаскай, Вінніцкай, Жытомірскай і Кіраваградскай абласцях
Расейскія войскі запусцілі ракеты з раёна Валгадонска, Каспійскага і Чорнага мораў, паведаміў прадстаўнік Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат. Ён заявіў, што мэтай удараў у першую чаргу з’яўляюцца аб’екты крытычнай інфраструктуры.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Паветраная трывога на большай частцы Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.