У пошуках магілы Вітаўта
У прывілеі на Ігуменскую маёмасць, нададзеную віленскім біскупам за некалькі дзён да смерці ў 1430 годзе, Вітаўт загадвае пахаваць яго ў магіле, дзе ўжо спачывала яго Ганна - каля алтара св. Міхала Арханёла.
Artykuł У пошуках магілы Вітаўта pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Свежы нумар электроннага выдання “Наша слова.pdf” друкуе шмат новых цікавых матэрыялаў, сярод якіх пераклады артыкулаў лідскага краязнаўца і пісьменніка Леаніда Лаўрэша з віленскай прэсы 1930-х гадоў. Яны прысвечаны тэме месца пахавання вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта.
Першым ідзе пераклад рэдакцыйнага артыкула „Пшэглёнду Віленскага”, напісанага ў 1930 годзе яшчэ да археалагічных раскопак у Віленскай катэдры, якія адбыліся ў 1931 годзе. Аўтар артыкула (верагодна – рэдактар выдання) пераказвае вядомую да таго часу інфармацыю пра магілу Вітаўта і аптымістычна лічыць, што парэшткі вялікага князя захаваліся да нашага часу.
Другі пераклад – цікавы артыкул слыннага віленскага знаўцы старажытнасцяў доктара Станіслава Лорэнца, напісаны і надрукаваны ў 1933 годзе. У ім доктар Лорэнц падае больш рэалістычную інфармацыю пра лёс парэшткаў вялікага князя.
Трэці пераклад – тэкст з „Пшэглёнду Віленскага” за 1935 год, у якім пераказваецца і аналізуецца артыкул гісторыка мастацтва доктара Слядзеўскага, надрукаванага ў тым жа годзе ў выданні „Пакс”. З гэтых усіх артыкулаў вынікае, што што магілу Вітаўта трэба шукаць пад даўняй Кейзгайлаўскай (ці св. Міхала) капліцай, сёння – капліцай св. Антонія.
У прывілеі на Ігуменскую маёмасць, нададзеную віленскім біскупам за некалькі дзён да смерці ў 1430 годзе, Вітаўт загадвае пахаваць яго ў магіле, дзе ўжо спачывала яго Ганна – каля алтара св. Міхала Арханёла. Абапіраючыся на Хроніку Быхаўца, дзе напісана: „Паклалі ягонае цела ў Вільні, у замку, у касцёле святога Станіслава, з левага боку ад алтара, каля дзвярэй у сакрыстыю” і беручы пад увагу, што перад пажарам у 1530 годзе гэтая сакрыстыя знаходзілася на паўднёвым баку катэдры, можна вылічыць месца першаснай магілы Вітаўта, якая павінна была знаходзіцца ў паўднёвай частцы сучаснага прэзбітэруюма і хору капітулы, бліжэй да сярэдзіны вялікага алтара, паміж першай і другой парай калон касцёла… Больш падрабязна пра пошукі магілы Вітаўта чытачы даведаюцца са свежага нумару “Наша слова.pdf”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У пошуках магілы Вітаўта pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.