Севярын Квяткоўскі: Лукашэнка разумее, што ён адпрацаваны матэрыял
У нашым эфіры пабываў публіцыст і літаратар Севярын Квяткоўскі.
Artykuł Севярын Квяткоўскі: Лукашэнка разумее, што ён адпрацаваны матэрыял pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У нашым эфіры пабываў публіцыст і літаратар Севярын Квяткоўскі:
– Беларусі даецца выхад, Беларусь не разглядаецца, як тэрыторыя, якую трэба „мачыць” да канца. Расея разглядаецца, як тэрыторыя, якую трэба „мачыць” да канца. Яны ўжо перайшлі ўсе магчымыя „чырвоныя лініі” і Расеі будзе канец. Да Беларусі ўсё ж такі ставяцца, як да тэрыторыі, якая акупаваная. Для мяне, як для літаратара, як для пісьменніка, як для журналіста, для мяне пакуль незразумела, што будзе з нашай тэрыторыяй – з Беларуссю. Я пакуль не ведаю. Мы жывучы ў Беларусі, у Польшчы, ва Украіне, у Чэхіі, у Грузіі, няважна дзе, мы не разумеем маштаб трагедыі. Маштаб трагедыі ў тым, што ў Расеі „пушачнага мяса” проста аграмадная колькасць.
РР: Ці правільную стратэгію абраў Лукашэнка – ніяк не зважаючы на прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму? І ўчыняючы суд, які адбудзецца неўзабаве?
– Правільна-няправільна, мне здаецца, што трэба разглядаць з кантэксту. З майго кантэксту, я лічу, што няправільна. Бяляцкі перажыве Лукашэнку. Я сачыў за Лукашэнкам апошнія тыдні. Чалавек ледзь ходзіць, чалавек ледзь гаворыць, чалавек вельмі баіцца смерці і чалавек разумее, што ён ужо ўсё, ён адпрацаваны матэрыял. Што да Бяляцкага. Трэба разумець, што Бяляцкі, дай Бог яму здароўя, вытрымкі і каб ён выжыў, бо там катуюць. Каб разумелі нашы слухачы, я ў гэтай сістэме пабыў чацвёра сутак. Але вось гэтае адчуванне, што цябе проста могуць забіць. Вось мы гаворым у рэдакцыі Радыё Рацыя, дзе вісіць партрэт Вітольда Ашурка. Мне не трэба ніякіх доказаў, я проста разумею, што яго забілі, бо яны мелі магчымасць. Ён свабодна выказваўся, ён іх не шанаваў, а менты вельмі не любяць, калі іх не шануюць.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Севярын Квяткоўскі: Лукашэнка разумее, што ён адпрацаваны матэрыял pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.