Украінская выведка і Інстытут вывучэньня вайны: новае ўварваньне расейскіх войскаў зь Беларусі «малаверагодна, але магчыма»
Аналітыкі Інстытута вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што аднаўленьне шырокамаштабнага расейскага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі гэтай зімой малаімавернае, але падкрэсьліваюць, што да такой магчымасьці трэба ставіцца сур'ёзна.