„У суд абавязкова вазілі ў кайданках”
Ірына Паляліна дадала, што на дадзены момант яна і яе муж знаходзяцца бяз працы. Таму дапамогай магла б стаць любая падпрацоўка ці матэрыяльная падтрымка.
Artykuł „У суд абавязкова вазілі ў кайданках” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму – столькі прыйшлося правесці за кратамі палітвязню Ірыне Палянінай. Літаральна некалькі тыдняў таму яна выйшла на волю. Былі прад’яўленыя адразу два артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – артыкул 369 або „Абраза прадстаўніка ўлады” і артыкул 295 або „Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”, — распавяла сама суразмоўца:
– У Віцебскай турме, СІЗО-2, паколькі яна лічыцца ўзорна паказальнай, то сказаць, што нейкі прэсінг быў, то яго не было. Зразумела, не тое, што яго зусім не было, напрыклад, з камеры ў камеру перакідвалі ўвесь час, але само этапаванне ў суд, гэта, канешне, выключна ў кайданках.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/12/148792.jpg)
Ірына Паляліна дадала, што на дадзены момант яна і яе муж знаходзяцца бяз працы. Таму дапамогай магла б стаць любая падпрацоўка ці матэрыяльная падтрымка.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „У суд абавязкова вазілі ў кайданках” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.