Беларусы дапамаглі ў арганізацыі суткавай эстафеты ў Батумі
У сутачнай эстафеце, якая была прысвечана Калядам, прынялі ўдзел прадстаўнікі пяці краін. Апроч Украіны і Беларусі ўдзельнічалі прадстаўнікі Расеі, Грузіі ды Казахстану.
Artykuł Беларусы дапамаглі ў арганізацыі суткавай эстафеты ў Батумі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У сталіцы грузінскай Аджарыі – Батумі адбыўся адмысловы спартовы спабор – суткавая эстафета.
Да арганізацыі гэтага спабору мелі дачыненне таксама і беларусы. Пра асаблівасці такіх эстафетаў распавядае адна з арганізатарак Мілана Сухарукава:
– Цікавы фармат, шмат у нас прадстаўнікоў з розных краін. Цікава, што адзін аднаго падтрымлівалі. Гэта эстафета. Тут усё залежыць ад кожнага. Гэта важна было і для арганізатараў, і для ўсіх людзей – што адзін другога падтрымлівае, і калі нехта не прыйдзе, нехта падвядзе каманду, то эстафета не атрымаецца. І вось гэта было важна, важна, што аб’ядналіся ў нейкае кам’юніці. І ўсе малайцы, мы зараз як адна сям’я.
Па словах расейца Вячаслава Кубіса, арганізоўваць падобныя эстафеты даволі складана:
– Складанасць не толькі ў Грузіі гэтых мерапрыемстваў. Я ўжо правёў пятую сутачную эстафету. Складанасць у тым, каб арганізаваць лагістыку вялікай колькасці людзей у пэўны момант часу. Справа ў тым, што сутачная эстафета – гэта 24 гадзіны бесперапыннага бегу. Усё гэта дзеліцца на этапы. І людзі беглі ў залежнасці ад іх фізічнай формы, напрыклад, дзяўчыны і тыя, хто толькі пачаў займацца бегам, яны ў нас беглі 5 кіламетраў, некаторыя, больш падрыхтаваныя, беглі 10-15 кіламетраў, а больш прасунутыя – і 20, і больш кіламетраў.
У сутачнай эстафеце, якая была прысвечана Калядам, прынялі ўдзел прадстаўнікі пяці краін. Апроч Украіны і Беларусі ўдзельнічалі прадстаўнікі Расеі, Грузіі ды Казахстану. Падчас эстафеты адбываўся збор у дапамогу бежанцаў з Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусы дапамаглі ў арганізацыі суткавай эстафеты ў Батумі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.