„Сустрэчы вельмі рэдкія, вельмі бедны інфармацыйны паток”
Кажа грамадская дзяячка з Пінска Вераніка Іванова пра сувязь пінскіх палітвязняў з роднымі.
Artykuł „Сустрэчы вельмі рэдкія, вельмі бедны інфармацыйны паток” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Рэдка каму са сваякоў пінчукоў-палітвязняў, асуджаных па гучнай “пінскай справе”, выпадае магчымасць на сустрэчу. Таксама не палепшылася і сітуацыя з карэспандэнцыяй – цэнзары калоній працягваюць прадузята разбіраць лісты.
“Каб ужываць такія абмежаванні, адміністрацыям калоній нічога не каштуе”, – гаворыць грамадская дзяячка з Пінска Вераніка Іванова:
– Большую частку родных па надуманых прычынах пазбаўляюць гэтай магчымасці, то-бок нашым рабятам выносяць розныя папярэджанні, спагнанні і адсоўваюць, а пасля ўвогуле пазбаўляюць сустрэч. Сустрэчы вельмі рэдкія, вельмі бедны інфармацыйны паток. У гэтым ёсць яшчэ адна прычына, што ўсе нашыя рабяты палітычна актыўныя і хацелі б ведаць пра рэальныя справы ва Украіне, таму весткі даходзяць вельмі бедныя.
Па “Пінскай справе” на сёння асуджана 27 пінчукоў на тэрміны ад 3 да 6,5 гадоў, справа дагэтуль незакрытая.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Сустрэчы вельмі рэдкія, вельмі бедны інфармацыйны паток” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.