Пракоп’еў пра акно магчымасьцяў у выпадку ўдзелу Беларусі ў вайне, умовы для «абмену палоннымі» і рахункі для палітвязьняў
![Пракоп’еў пра акно магчымасьцяў у выпадку ўдзелу Беларусі ў вайне, умовы для «абмену палоннымі» і рахункі для палітвязьняў](https://gdb.rferl.org/80280000-c0a8-0242-9a5a-08da792bf8c1_w800_h450.jpg)
Грамадзкі дзеяч, адзін са стваральнікаў беларускага палку «Пагоня» ва Ўкраіне, былы бізнэсовец Вадзім Пракоп’еў у эфіры Свабоды Premium тлумачыць, чаму зьнік з публічнай прасторы і цяпер вырашыў «выйсьці зь ценю».