Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беластоку
30 снежня, у чарговы Дзень Народзінаў Паўла Севярынца, які ён сустракае за кратамі, у самым цэнтра Беластока ля помніка Пілсудскаму на рынку Касцюшкі прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
Artykuł Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мітынг скончыўся. Але ў наступным годзе будуць новыя акцыі, каб знік рэжым Лукашэнкі, каб былі вызваленыя палітвязні, каб усе сустрэліся ў Беларусі зноў. Гучыць беларускі гімн „Пагоня”. Сярод прысутных шырыцца заклік не адчайвацца, рыхтавацца, каб наводзіць парадак дома, на Радзіме, і не забываць пра тых, хто пакутуе за Беларусь зараз. Верым! Можам! Пераможам!
***
Прагучала супольная малітва „Ойча Наш” на беларускай мове. Сярод іншага ўзгадалі імёны ўдзельнікаў гурту „ТорБэнд”, якія да гэтага часу не выйшлі са зняволення ў Беларусі, але чыя песня гучыць на кожным мітынгу беларускай дыяспары ў Беларусі.
***
30 снежня, у чарговы Дзень Народзінаў Паўла Севярынца, які ён сустракае за кратамі, у самым цэнтра Беластока ля помніка Пілсудскаму на рынку Касцюшкі распачалася акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Арганізатар – Беларуская дыяспара горада.
Агулам сабралася каля паўсотні чалавек. Узгадваецца сам Павел Севярынец і больш за тысячу астатніх палітвязняў, якія без віны знаходзяцца за кратамі. Агучана пагрозлівая атмасфера ў самой Беларусі для грамадства. Але гучаць факты запалохвання беларусаў, што з’ехалі за мяжу. Існуе пагроза страты пашпарта, маёмасці на Радзіме, пераследу сваякоў.
Агучаны вынікі працы дыяспары за 2022 год. Зроблена шмат, каб свет ведаў, што беларусы супраць вайны і жадаюць вольнай Беларусі.
Перад прысутнымі гучыць аўдыё зварот маці Паўла Севярынца – Таццяны Севярынец.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.