Аун Сан Су Чжы прысудзілі яшчэ 7 гадоў турмы
У выніку яе агульны тэрмін павялічыўся да 33 гадоў.
Artykuł Аун Сан Су Чжы прысудзілі яшчэ 7 гадоў турмы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ваенны суд М’янмы прысудзіў былой кіраўніцы дзяржавы і лаўрэатцы Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы яшчэ 7 гадоў турэмнага зняволення, у выніку яе агульны тэрмін павялічыўся да 33 гадоў.
Апошнія паўтары гады „суд” паслядоўна дадае ёй тэрміны зняволення – пасля ваеннага перавароту ў краіне ў лютым 2021 года новыя ўлады ўзялі яе пад варту і звінавацілі ажно ў 19 злачынствах, сярод якіх хабарніцтва, парушэнне правілаў выбараў, незаконнае валоданне рацыямі і парушэнне абмежаванняў у час пандэміі.
У мінулую пятніцу паводле рашэння хунты ёй абвесцілі прысуд яшчэ па 5 абвінавачаннях. Яе прызналі вінаватай у карупцыі, паколькі па версіі „следства” яна парушыла правілы арэнды ўрадавага верталёта.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Аун Сан Су Чжы прысудзілі яшчэ 7 гадоў турмы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.