«Няхай зімовы цуд знойдзе ўсіх нас!» Як палітвязьні віншуюць беларусаў са сьвятамі
Па стане на 31 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі ўжо 1451 чалавека. Рэальная колькасьць палітвязьняў у краіне можа быць большай, бо сваякі некаторых зьняволеных просяць не надаваць іх родным статус палітвязьня, баючыся наступстваў.