Майя Аляксандрава: Каланіяльная вайна і сапраўдны генацыд
Каланіяльная вайна і сапраўдны генацыд - толькі такім чынам варта характарызаваць дзеянні Расеі ў адносінах да Украіны.
Artykuł Майя Аляксандрава: Каланіяльная вайна і сапраўдны генацыд pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Каланіяльная вайна і сапраўдны генацыд – толькі такім чынам варта характарызаваць дзеянні Расеі ў адносінах да Украіны.
У гэтым перакананая навуковы супрацоўнік, грамадзянка Расейскай Федэрацыі, якая жыве ў Францыі, Майя Аляксандрава. У часе вайны яна не збіраецца прыязджаць на радзіму, паколькі катэгарычна не падтрымлівае дзеянні расейскіх уладаў:
– Успрыманне практычна ніяк не змянілася, я лічу гэта генацыдам і абсалютна захопніцкай і каланіяльнай вайной. Калі казаць пра ўспрыманне, чым скончыцца ці калі скончыцца, то ў мяне ўсё менш пазітыўных прагнозаў. Вельмі цяжка гэта ўспрымаецца.
Яна дадала, што таксама для яе важна падтрымліваць Украіну праз тое, што яе муж – беларус і ад падзей на ўкраінскай тэрыторыі цяпер залежыць будучыня, у тым ліку і Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Майя Аляксандрава: Каланіяльная вайна і сапраўдны генацыд pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.