Папу Францішка просяць паспрыяць вызваленню Дар’і Лосік
Ініцыятыва Каардынацыйнай рады «Хрысьціянская візія» выступіла з заявай у падтрымку палітвязняў мужа і жонкі Ігара і Дарʼі Лосікаў.
Artykuł Папу Францішка просяць паспрыяць вызваленню Дар’і Лосік pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ініцыятыва Каардынацыйнай рады «Хрысціянская візія» выступіла з заявай у падтрымку палітвязняў мужа і жонкі Ігара і Дарʼі Лосікаў.
«Хрысціянская візія» патрабуе ад уладаў спыніць несправядлівы пераслед Дарʼі і Ігара і «як мінімум замяніць меру крымінальнага пакарання ў дачыненні да Дарʼі Лосік на не звязанае з пазбаўленнем волі». Таксама аўтары просяць Папу «паспрыяць хутчэйшаму вызваленню Дарʼі Лосік і вяртанню яе да дачкі».
«Хрысціянская візія» нагадвае, што Ігар Лосік, каталіцкі вернік, у жніўні 2021 года звярнуўся з пасланнем да Папы Францішка, у якім расказаў пра сваю галадоўку ў зняволенні. «Дагэтуль невядома, ці дайшло гэтае пасланне да Папы Францішка, бо адказу на яго не было», – зазначаюць аўтары звароту.
Нагадаем, што Берасцейскі абласны суд 19 студзеня асудзіў палітзняволеную Дарʼю Лосік да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Ейнага мужа Ігара Лосіка 14 снежня 2021 году прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Чатырохгадовая дачка палітзьняволеных сужонцаў цяпер з бабуляй і дзядулем.
Artykuł Папу Францішка просяць паспрыяць вызваленню Дар’і Лосік pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.