Прэзыдэнт Турэччыны адмовіўся падтрымаць уступленьне Швэцыі ў NATO
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што яго краіна не падтрымае заяўку Швэцыі на ўступленьне ў NATO. Заява была зробленая ў панядзелак пасьля антытурэцкіх пратэстаў у Стакгольме.