Двух дзяўчын у Менску асудзілі за знявагу дзяржаўнага сцяга
Суд пастанавіў прызначыць Кацярыне Снігіровай абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў, а Дар’і Ганіч – арышт на тэрмін 3 месяцы.
Artykuł Двух дзяўчын у Менску асудзілі за знявагу дзяржаўнага сцяга pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У судзе Савецкага раёна Менска 24 студзеня вынесены прысуд 18-гадовай Дар’і Ганіч і 19-гадовай Кацярыне Снігіровай, якіх абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Жуковіч.
Паводле абвінавачання, сяброўкі 22 лістапада 2022 года, знаходзячыся каля будынку інтэрната КТУП «Мінскі Камароўскі рынак» сарвалі з фасаду гэтага будынка дзяржаўны сцяг. Затым дэманстратыўна махалі ім ідучы па вул. Беламорскай, пасля чаго кінулі яго на зямлю.
Суд пастанавіў прызначыць Кацярыне абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў, а Дар’і – арышт на тэрмін 3 месяцы.
Artykuł Двух дзяўчын у Менску асудзілі за знявагу дзяржаўнага сцяга pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.