«Неслі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі шлях транспарту»
Суд прызнаў усіх трох вінаватымі і вынес пакаранне ў выглядзе абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады кожнаму.
Artykuł «Неслі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі шлях транспарту» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Суд Фрунзенскага раёна Менска асудзіў адразу трох жыхароў сталіцы за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).
Гэта бізнес-аналітык Іван Зыскуноў, спецыяліст па маркетынгу Аліна Аўдзіенка і часова беспрацоўны Андрэй Кацібнікаў. Справу разглядала суддзя Наталля Бугук.
Усе трое прынялі ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту у Менску ў 2020 годзе. Абвінавачаныя прызналі сваю віну часткова.
Суд прызнаў усіх трох вінаватымі і вынес пакаранне ў выглядзе абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады кожнаму. Таксама суд прызнаў грамадзянскі пазоў прадпрыемства «Мінсктранс» аб спагнанні маёмаснай шкоды ў суме 5 839 рублёў.
Artykuł «Неслі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі шлях транспарту» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.