Праект ByMetal, якому сёлета спаўняецца 15 год, адраджае сваю дзейнасць
Аўтары ўжо зладзілі сустрэчу-прэзентацыю, падчас якой падагульнілі ўсю папярэднюю працу і абмеркавалі з аўдыторыяй перспектывы развіцця.
Artykuł Праект ByMetal, якому сёлета спаўняецца 15 год, адраджае сваю дзейнасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
“Мы плануем не толькі распавядаць пра падзеі ў беларускай цяжкай музыцы, але і ладзіць уласныя імпрэзы. Запрашаем усіх да супрацы!” – кажуць кіраўнікі праекту.
Дарэчы, аўтары ўжо зладзілі сустрэчу-прэзентацыю, падчас якой падагульнілі ўсю папярэднюю працу і абмеркавалі з аўдыторыяй перспектывы развіцця.
Пра тое, як прайшла падзея, распавядаюць кіраўнікі “ByMetal”:
– Мы ў эміграцыі, тут сабралося нямала людзей. Адметна было яшчэ тым, што мы 15 гадоў неяк умясцілі ў адну прэзентацыю, і цікава было для саміх сябе паглядзець на запіс, усё гэта падагульніць. Канешне, з поглядам у будучыню.
– Бачная зацікаўленасць людзей. Яшчэ аналітыку не глядзеў, але як я сачыў нават у трансляцыі з інстаграму з нашай аўдыторыі, там каля 3 000, каля пяці соцень людзей прыйшло без асаблівай нейкай рэкламы. Гэта паказвае на тое, што тэма людзям цікавая, тэма актуальная і шмат хто гэтага чакае.
На прэзентацыю праекту афлайн завіталі выступоўцы, журналісты і аматары якаснай цяжкай музыкі. Падзея прайшла ў Беларускім Моладзевым Хабе.
Сачыць за далейшай дзейнасцю “ByMetal” можна тут: https://linktr.ee/bymetal
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Праект ByMetal, якому сёлета спаўняецца 15 год, адраджае сваю дзейнасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.