Сталіца Падляшша распачала ўшанаванне 80-годдзя паўстання ў Беластоцкім гета
Фотавыстава «Страчаны свет. Польскія габрэі. Фотаздымкі 1918-1939 гг.» адкрылася ў Цэнтры Заменгофа ў межах ушанавання гадавіны паўстання.
Artykuł Сталіца Падляшша распачала ўшанаванне 80-годдзя паўстання ў Беластоцкім гета pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Фотавыстава «Страчаны свет. Польскія габрэі. Фотаздымкі 1918-1939 гг.» адкрылася ў Цэнтры Заменгофа ў межах ушанавання 80-годдзя паўстання ў Беластоцкім гета.
Гістарычнае значэнне паўстання ў гета падкрэсліла дырэктарка Беластоцкага Асяродку Культуры і Цэнтра Заменгофа ў Беластоку Гражына Дваракоўска:
-Для беластачан гэта мае вялікае значэнне, бо гэта нашая спадчына. Беласток да ІІ Сусветнай вайны быў сапраўды шматкультурным горадам. Тут жылі акрамя палякаў – расейцы, беларусы, татары, немцы, а таксама габрэі, якія складалі каля 50% супольнасці Беластока. У сувязі з гэтым, радныя вырашылі, што патронамі гэтага году будуць паўстанцы гета. Для ўсіх беластачан – гэта памяць пра тыя важныя падзеі.
Выстава «Страчаны свет. Польскія габрэі» працуе ў Цэнтры Заменгофа да 8 красавіка ўключна. Акрамя гэтага 5-га лютага жыхары горада запрашаюцца да ўдзелу ў мерапрыемствах памяці габрэяў, не толькі беластоцкіх. У праграме: прэзентацыя кнігі, шэсце ад сімвалічных варот гета да Помніка паўстанцам гета, дзе будуць запалены знічы і ўскладзены кветкі, мітынг памяці на плошчы Мардэхая Тэненбаўма. Пачатак: а 16-й у Цэнтры Заменгофа.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сталіца Падляшша распачала ўшанаванне 80-годдзя паўстання ў Беластоцкім гета pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.