“Хто такія беларусы?”
Пагутарыць на тэму запрашаюць ужо заўтра, 5 лютага, у Гданьску.
Artykuł “Хто такія беларусы?” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пагутарыць на тэму “Хто такія беларусы?” запрашаюць ужо заўтра, 5 лютага, у Гданьску. Тут адбудуцца чарговыя заняткі беларускай мовай у межах Моўнага клуба Труймяста.
На сустрэчы можна і паслухаць, і сваімі ведамі ды меркаваннямі падзяліцца, – распавяла адна з арганізатараў спадарыня Вольга:
– Сябры і сяброўкі, запрашаем у нядзелю ў Беларускі моўны клуб на цікавую гутарку, ініцыятыва вітаецца. Кіруе размовай гісторык па адукацыі і энтузіяст па жыцці – спадар Уладзь. На сустрэчы зазірнем у мінулае, паспрабуем высветліць, каго называлі русінамі, літвінамі, адкуль і калі з’вілася назва “беларусы”, як нашыя продкі называлі самі сябе, кім адчувалі ў розныя часы, з кім суадносім сябе цяпер.
Пачатак сустрэчы плануецца а 15-ай гадзіне па адрасе: Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, Plac Solidarności, 1.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł “Хто такія беларусы?” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.