Праект “Васьміног”: Гатовыя падтрымаць нядзельныя школы беларускай мовы дыяспараў па ўсім свеце
У межах праекту “Васьміног" распачаўся конкурс па падтрымцы адукацыйных праектаў.
Artykuł Праект “Васьміног”: Гатовыя падтрымаць нядзельныя школы беларускай мовы дыяспараў па ўсім свеце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пад эгідай Міжнароднага кансорцыуму “ЕўраБеларусь”, Офіса Святланы Ціханоўскай і Беларускай Рады Культуры ў межах праекту “Васьміног” распачаўся конкурс па падтрымцы адукацыйных праектаў. Агульная мэта конкурсу – дапамагчы рэалізацыі любых афлайн- і анлайн-ініцыятываў навучання беларускіх дзяцей, як у Беларусі, так і ў эміграцыі.
Кажа кіраўнік праекта «Васьміног» Аляксей Канстанцінаў:
-Хочам сфакусавацца на сегменце школьнай адукацыі. Адпаведна, любы праект, ініцыятыва, арганізацыя, якія штосьці робяць у галіне беларускай адукацыі ў Беларусі, па-за межамі Беларусі, анлайн, афлайн, змешаныя фарматы, могуць падавацца.
Па словах Аляксея Канстанцінава, на конкурс могуць быць пададзены ў тым ліку заяўкі на вядзенне нядзельных школ беларускай мовы для дзяцей, якія так неабходныя беларускай дыяспары па ўсім свеце, у тым ліку ў Польшчы. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 20 сакавіка 2023 года. Праект «Васьміног» фінансуецца Еўракамісіяй.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота праекта «Васьміног»
Artykuł Праект “Васьміног”: Гатовыя падтрымаць нядзельныя школы беларускай мовы дыяспараў па ўсім свеце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.