4-га лютага – Дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі
Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі з’явіўся на свет 4 лютага 1746 года ва ўрочашчы Мерачоўшчына.
Artykuł 4-га лютага – Дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі з’явіўся на свет 4 лютага 1746 года ва ўрочашчы Мерачоўшчына. Пінск – адзін з нямногіх гарадоў Беларусі, дзе імя героя ў назве вуліцы шануецца яшчэ з даваенных часоў.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што гэта абумоўлена прамой сувяззю Касцюшкі з Піншчынай:
-У Паўстанні Касцюшкі пінчукі бралі ўдзел. Былі свае атрады. Калі браць Піншчыну ў больш шырокім разуменні, даваенным, то Любяшоў адносіўся да Пінскага павету. У гэтым павеце ён і вучыўся, у піяраў у Любяшове. Гэта зараз перасечана мяжой, а тады была вельмі простая сувязь, што Піншчына і Касцюшка – гэта адное і тое ж. Тым больш, не вельмі далёка і месца, дзе ён нарадзіўся – Мерачоўшчына.
Тадэвуш Касцюшка перадусім вядомы ў свеце, як кіраўнік паўстання за захаванне Рэчы Паспалітай і барацьбіт за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 4-га лютага – Дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.