Нарвэгія аб’явіла плян дапамогі Ўкраіне на $7 мільярдаў. Хто іх атрымае
Урад Нарвэгіі распрацаваў пяцігадовы плян дапамогі Ўкраіне абʼёмам 75 мільёнаў крон — гэта больш за сем мільярдаў даляраў. Па словах прэмʼер-міністра Нарвэгіі Юнас Гар Стэрэ, кожны год Украіна будзе атрымліваць транш у 15 мільярдаў крон.