Ковід нікуды не сышоў – кажа менскі інфекцыяніст
У шпіталі Менска паступаюць пацыенты з каранавірусам, у тым ліку з цяжкім цячэннем хваробы.
Artykuł Ковід нікуды не сышоў – кажа менскі інфекцыяніст pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Увага – ковід! У шпіталі Менска паступаюць пацыенты з каронавірусам, у тым ліку з цяжкім цячэннем хваробы.
Пра гэта паведаміў галоўны інфекцыяніст беларускай сталіцы Святаслаў Вельгін. Ён зазначае, што «ковід нікуды не сышоў — вірус працягвае актыўна цыркуляваць сярод нас. Вядома, не ў тых маштабах, як на піку хваляў пандэміі, але тым не менш. Таму вакцынацыя, як першасная, так і бустарная, па-ранейшаму актуальная».
Галоўны інфекцыяніст Менска распавёў, што зрабіць прышчэпкі можна ў любой паліклініцы горада. Вакцынуюць і дарослых, і дзяцей з 5 гадоў. Акрамя таго, прышчэпкі робяць цяжарным.
Па словах Вельгіна, вакцын ад каранавіруса ў Менску дастаткова як для першаснай, так і для бустарнай вакцынацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ковід нікуды не сышоў – кажа менскі інфекцыяніст pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.