У Тбілісі паліцыя газам і вадамётамі разганяе пратэстоўцаў супраць закона аб «замежных агентах»: парлямэнт прыняў яго ў першым чытаньні
![У Тбілісі паліцыя газам і вадамётамі разганяе пратэстоўцаў супраць закона аб «замежных агентах»: парлямэнт прыняў яго ў першым чытаньні](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-86ee-08db1f3893f9_cx0_cy4_cw0_w800_h450.jpg)
Парлямэнт Грузіі ў першым чытаньні зацьвердзіў адзін з законапраектаў аб «замежных агентах», перадае тэлеканал Mtavari. Адразу пасьля гэтага ў цэнтры Тбілісі пачаліся сутыкненьні пратэстоўцаў супраць прыняцьця закона з паліцыяй.