У Пінску працавалі сілавікі-гастралёры
Праваабаронцы паведамляюць пра трох затрыманых, але іх можа быць і болей.
Artykuł У Пінску працавалі сілавікі-гастралёры pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Як найменей два дні ў Пінску працавалі сілавікі-гастралёры. Праваабаронцы паведамляюць пра трох затрыманых, але іх можа быць і болей. У праўладных тэлеграм-каналах сілавікі ўжо размясцілі відэа з адным з затрыманых пінчукоў, зрабілі і подпіс, што маўляў грамадзяніна чакае зняволенне на пару гадоў нібы за “экстрэмісцкую сімволіку”.
Грамадскі дзеяч, праваабаронца Алесь Рамановіч, гаворыць, што прычыны такіх аблаў відавочныя:
– Ідзе нейкая зачыстка, каб людзі баяліся. Каб баяліся нават слова нейкае сказаць супраць. Гэта відавочна. Гэта ўжо, напэўна, нейкая сістэма, таму што, калі ёсць нейкія каментары, калі яны лічаць, што нехта там нейкую актыўнасць праяўляе, таму гэта яны будуць падаўляць. І калі гэтага не будзе, то, я думаю, што начальства можа сказаць: як жа вы працуеце?
Суразмоўца перакананы, што таксама вядзецца і запужванне непасрэдна перад Днём волі, але ў цэлым хваля рэпрэсій не змяншаецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Пінску працавалі сілавікі-гастралёры pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.