Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпэндыю імя Алеся Бяляцкага
Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі наведалі Бостан.
Artykuł Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпэндыю імя Алеся Бяляцкага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі наведалі Бостан. Як паведамляе прэс-служба палітыка, удзельнікі беларускай дэлегацыі ўдзельнічалі ў адкрыцці еўрапейскай канферэнцыі, сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапейскага парламенту, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця беларускага сцяга і сустрэліся з беларусамі.
Падчас выступу ў Гарвардзе Ціханоўская прапанавала старыць беларускую праграму, а таксама стыпэндыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. На думку Ціханоўскай, адна з гэтых стыпэндый магла б быць імя Алеся Бяляцкага. Падчас двухбаковай сустрэчы з кіраўніцай Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсолай было абмеркаванае прыцягненьне рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці праз міжнародны крымінальны суд і ўніверсальную юрысдыкцыю.
Фота: прэс-службы Святланы Ціханоўскай
Artykuł Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпэндыю імя Алеся Бяляцкага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.