У Берасці застрэліўся 20-гадовы салдат тэрміновай службы
Надзвычайнае здарэнне адбылося яшчэ ў сакавіку. Дэталі здарэння хаваюцца.
Artykuł У Берасці застрэліўся 20-гадовы салдат тэрміновай службы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Берасці застрэліўся салдат тэрміновай службы 38-й Берасцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў сакавіку, калі 20-гадовы хлопец быў у нарадзе, распавялі «Зеркалу» крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
«Усё адбылося нядаўна, можа, у сярэдзіне сакавіка. Казалі, што быў стрэл у лоб», — паведаміла крыніца выдання. Паводле яе, дэталі здарэння хаваюцца.
Паведамленняў аб падобных інцыдэнтах у афіцыйных крыніцах Міністэрства абароны Беларусі не было.
Artykuł У Берасці застрэліўся 20-гадовы салдат тэрміновай службы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.