Свае 50 гадоў Анджэй Пачобут сустрэў за кратамі
Журналіста і сябра непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута 8 лютага 2023 году прыгаварылі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Artykuł Свае 50 гадоў Анджэй Пачобут сустрэў за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
16 красавіка свае 50-ыя ўгодкі за кратамі сустракае журналіст і грамадскі дзеяч Анджэй Пачобут.
Журналіста і сябра непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута 8 лютага 2023 году прыгаварылі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Карны прысуд Пачобуту аформіў Гарадзенскі абласны суд (суддзя Дзмітрый Бубенчык). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Палітзняволенага журналіста звінавацілі ў закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Журналіст знаходзіцца за кратамі ад 25 сакавіка 2021 года. Анджэя Пачобута затрымалі тады разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён цвёрда адмовіўся. „Распальванне варожасці” ўлады ўгледзелі ў артыкуле пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га. Акрамя гэтага яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гарадзеншчыне.
Пачобут мае сур’ёзныя праблемы са здароўем, пры гэтым палітвязня змяшчалі ў карцар. Журналісту практычна блакуюць перапіску, асабліва на польскай мове. Ён знаходзіцца ў спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя).
Artykuł Свае 50 гадоў Анджэй Пачобут сустрэў за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.