Паштоўкі, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу
Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча – філіял установы культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны”, выпусціў тры паштоўкі, прысвечаныя пісьменніку Уладзіміру Караткевічу (1930-1984).
Artykuł Паштоўкі, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча – філіял установы культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны”, выпусціў тры паштоўкі, прысвечаныя пісьменніку Уладзіміру Караткевічу (1930-1984).
На адной з паштовак адлюстраваны будынак музея Уладзіміра Караткевіча ў Оршы.
„Орша – мой любы горад, мая спрадвечная маці … ” – так пісаў аб сваім родным горадзе Уладзімір Караткевіч. І гэта ўзаемна. Орша не толькі памятае і любіць, але і ганарыцца сваім таленавітым земляком. У 2000 годзе, да 70- годдзя з дня нараджэння пісьменніка, быў адкрыты будынак музея з невялікай экспазіцыяй ў адной зале. А з лютага 2002 года музей гасцінна адчыніў дзверы для сваіх наведвальнікаў.
На другой паштоўцы адлюстраваны малады Уладзімір Караткевіч. А на трэцяй паштоўцы – вядомы фотаздымак пісьменніка з кацянятамі. Гэты здымак у 1980 годзе зрабіў фотакарэспандэнт часопіса “Маладосць” Валянцін Ждановіч падчас сумеснай экспедыцыі па Прыпяці. Кацяняты трапіліся пісьменніку ў двары арнітолага Вадзіма Клакоцкага.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Паштоўкі, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.