На чарговай сэсіі АБСЕ прадставяць рэзалюцыю аб правах чалавека ў Беларусі
Асобны пункт у сумеснай заяве прадстаўнікаў 26 краінаў-чальцоў Еўразвязу з 27, якія ўхвалілі рэзалюцыю, прысвечаны смерці ў віцебскай калоніі палітвязня Мікалая Клімовіча і стану здароўя Віктара Бабарыкі.
Artykuł На чарговай сэсіі АБСЕ прадставяць рэзалюцыю аб правах чалавека ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На чарговай сэсіі АБСЕ ў сталіцы Аўстрыі 11 траўня прадставяць рэзалюцыю аб правах чалавека ў Беларусі, падрыхтаваную ў рамках так званага Маскоўскага мэханізму — адмысловага метаду працы арганізацыі ў краінах, дзе адбываюцца грубыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека.
Асобны пункт у сумеснай заяве прадстаўнікаў 26 краінаў-чальцоў Еўразвязу з 27, якія ўхвалілі рэзалюцыю (Вугоршчына — адзіная краіна– сябра Еўразвязу, якая не далучылася да рэзалюцыі), прысвечаны смерці ў віцебскай калоніі палітвязня Мікалая Клімовіча і стану здароўя Віктара Бабарыкі.
У рэзалюцыі, сярод іншага, адзначаецца наяўнасць катаванняў і бесчалавечнага або зневажальнага для чалавечай годнасці стаўлення да палітычных зняволеных у беларускіх турмах.
«У сувязі з гэтым, а таксама ў сувязі з нядаўнім паведамленнем пра смерць Мікалая Клімовіча ў беларускай турме, дазвольце яшчэ раз паўтарыць нашу занепакоенасць сітуацыяй са здароўем палітвязняў, у тым ліку былога патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які быў шпіталізаваны, як паведамляецца, са слядамі пабояў. Мы заклікаем улады гарантаваць яго бяспеку і забяспечыць яму неадкладнае і належнае медычнае абследаванне і дапамогу. Мы зноў патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Віктара Бабарыкі і ўсіх іншых палітвязняў», — гаворыцца ў заяве сталай рады АБСЕ.
Artykuł На чарговай сэсіі АБСЕ прадставяць рэзалюцыю аб правах чалавека ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.