У Расеі дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы 2023 году перавысіў заплянаваны на ўвесь год паказчык
Дэфіцыт фэдэральнага бюджэту ў Расеі за студзень — красавік 2023 году склаў 3,4 трыльёна расейскіх рублёў, перавысіўшы заплянаваны на ўвесь год паказьнік у 2,9 трлн рублёў, вынікае з папярэдніх дадзеных міністэрства фінансаў РФ.