Кісляк: Беларусы Аджарыі сустрэліся з прадстаўніцай грузінскага парламенту
Пра сустрэчу і яе важнасць распавядае намеснік старшыні арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Раман Кісляк.
Artykuł Кісляк: Беларусы Аджарыі сустрэліся з прадстаўніцай грузінскага парламенту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У сталіцы Грузіі Тбілісі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары з дэпутатамі грузінскага парламенту.
Пра сустрэчу і яе важнасць распавядае намеснік старшыні арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Раман Кісляк:
– Сустракаліся з дэпутацкім парламентарыем Аннай Нацвлішвілі, яна ад партыл «Лело». Мы абмяркоўвалі праблемы беларусаў, асабліва тыя праблемы, якія звязаныя з адмаўленнем у прытулку, дэпартацыі, што не пускаюць у краіну, пры выездзе ў Турцыю. І шэраг другіх пытанняў.
Па словах Рамана Кісляка, беларусы ўжо сталі часткай грузінскай грамадзянскай супольнасці:
– Атрымліваецца, што мы ўжо частка грузінскага грамадства, частка грузінскай грамадзянскай супольнасці. Мы людзі і ёсць у нас агульначалавечыя правы. Таму, канешне, грузіны адгукаюцца. Вось і Анна адгукнулася на нашыя праблемы, на нашыя запыты. Мы абмяркоўвалі, што можна зрабіць, і ў бліжэйшы час мяркуем зрабіць пэўныя крокі для таго, каб нашыя правы надалей не парушаліся.
Па інфармацыі Рамана Кісляка, зараз на тэрыторыі Грузіі пражывае каля 13 тысяч беларусаў, якія ў асноўным жывуць у двух грузінскіх гарадах: Тбілісі і Батумі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Кісляк: Беларусы Аджарыі сустрэліся з прадстаўніцай грузінскага парламенту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.