Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Расеі паведаміў пра «баі з дывэрсантамі» і заявіў, што гатовы сустрэцца для перадачы палонных расейцаў
На тэрыторыю Белгарадзкай вобласьці зайшла дывэрсійна-разьведвальная група, з дывэрсантамі ідзе бой у вёсцы Новая Тавалжанка, заявіў губэрнатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў.