Больш за 250 дзён знаходзіцца за кратамі палітвязень Антон Якавук
Абвінавачванні былі прад'яўленыя па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Artykuł Больш за 250 дзён знаходзіцца за кратамі палітвязень Антон Якавук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Крыху больш за 250 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Антон Якавук. Абвінавачванні былі прад’яўленыя па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Жыхар Берасця, аматар Футбольнага Клуба „Ліверпуль” Антон Якавук у верасні мінулага года ў сябе дома быў затрыманы па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі. Падставай стала тое, што ў адной з сацсетак выклаў відэа з Лукашэнкам, якое суправаджалася адным нібы „абразлівым” словам.
Справа была разгледжаная ў судзе Маскоўскага раёна горада Берасця суддзёй Марынай Скалковіч. Прысуд — адзін год зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Праваабаронцам таксама вядома, што ва ўмовах калоніі Антон Якавук ажаніўся.
Спачатку палітвязень знаходзіўся ў СІЗА№7, а пасля быў пераведзены ў папраўчую калонію№17.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Больш за 250 дзён знаходзіцца за кратамі палітвязень Антон Якавук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.