Алена Маслюкова: На Светлагорскім ЦКК здарыўся ўжо не адзін выбух
Чаму жыхары Светлагорска выступалі супраць будаўніцтва завода ад самага пачатку? І ці патрэбны гораду гэтае прадпрыемства? На гэтыя пытанні адказвае праваабаронца са Светлагорска Алена Маслюкова.
Artykuł Алена Маслюкова: На Светлагорскім ЦКК здарыўся ўжо не адзін выбух pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце, пабудаваным на кітайскі крэдыт, забраў жыцці траіх працоўных. Што здарылася на прадпрыемстве? Чаму жыхары Светлагорска выступалі супраць будаўніцтва завода ад самага пачатку? І ці патрэбны гораду гэтае прадпрыемства?
На гэтыя і іншыя пытанні адказвае праваабаронца са Светлагорска Алена Маслюкова.
РР: Жыхары Светлагорска выступалі супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы – акурат там, дзе здарыўся на днях выбух.
Алена Маслюкова: Справа ў тым, што на гэтым заводзе здарыўся ўжо не адзін выбух. І не адна сумная навіна прыйшла адтуль. Сапраўды, у 2012 годзе праводзіліся першыя грамадскія слуханні, на якіх жыхары горада выказаліся супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы. Спасылаючыся менавіта на тое, што Савет міністраў у пачатку 90-х гадоў прыняў пастанову аб забароне расшырэння хімічнай вытворчасці ў Светлагорску праз тое, што вельмі вялікі цяжар шкодных выкідаў прыпадаў на навакольнае асяроддзе і на людзей. І таму светлагорцы спадзяваліся на тое, што яны не будуць мець яшчэ адзін завод. Але ў 2012 годзе падчас першых слуханняў ніхто нават не прыслухаўся да таго, што казалі людзі. Катэгарычна ўсе былі супраць гэтага будаўніцтва. Правялі і другія слуханні праз пэўны час. І ўжо на тыя слуханні прапускалі толькі па спецыяльным спісе людзей. То бок тых, хто павінен быў падняць руку за тое, каб гэты завод будавалі. І памятаю, як міліцыянты са Светлагорскага РАУСа не прапускалі ў будынак Ларысу Шчыракову. Памятаю, як адбіралі ў яе камеру, цягнулі яе па пыступках. Такімі гвалтоўнымі метадамі не прапускалі незалежную прэсу. І літаральна пасля гэтага прынялі рашэннне, што завод усё ж такі пабудуюць. За месяц жыхарамі, актывістамі Светлагорска было сабрана больш за 10 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва. І гэтыя подпісы былі дасланыя ў Савет міністраў, у Адміністрацыю прэзідэнта, у канцэрн Беллесбумпрам.
РР: Выбух, які адбыўся, наколькі можа быць паўтарэнне такой трагедыі?
Алена Маслюкова: Калі ўлетку 2020 года загінуў адзін чалавек на заводзе і вельмі моцна пацярпеў другі супрацоўнік, мы ўжо тады казалі, што ад гэтага завода будуць адныя беды. І не толькі пахі, не толькі шкодныя выкіды, ужо пачалі гінуць людзі. На жаль, нашыя прагнозы спраўджваюцца. Таму што літаральна праз некалькі месяцаў адбыўся выбух у рэзервуары, дзе захоўваюць талавы алей. І там таксама загінуў адзін чалавек. Прайшло два з нечым года і адбываецца яшчэ адзін выбух ужо у іншым цэху. Загінулі тры чалавекі. Аднаго знайсці не могуць. І афіцыйныя СМІ пра гэта маўчаць. І пры гэтым яшчэ чатыры чалавекі атрымалі апёкі рознай цяжкасці.
РР: Што рабіць з гэтым заводам у будучым? Якія варыянты вырашэння праблемы?
Алена Маслюкова: Я не спецыяліст, я не ведаю ў што можна пераабсталяваць гэты завод. Але тое, што ён не павінен працаваць – гэта адназначна. Таму што людзі не павінны аддаваць самае дарагое, што маюць, – сваё жыццё, за памылкі, якія былі зробленыя іншымі людзьмі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алена Маслюкова: На Светлагорскім ЦКК здарыўся ўжо не адзін выбух pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.