Папаўненне спісу „эстрымісцкіх” тг-каналаў
Тг-каналы «Толькi пра мову!», «Беларусы Грузии / BY in Georgia», сайт газеты «Вячэрні Брэст» і польскамоўныя выданні пра гісторыю Польшчы.
Artykuł Папаўненне спісу „эстрымісцкіх” тг-каналаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Тэлеграм-каналы «Толькi пра мову!», «Беларусы Грузии / BY in Georgia», сайт газеты «Вячэрні Брэст» і рускмоўныя і польскамоўныя выданні пра гісторыю і культуру Польшчы.
Такое новае папаўненне спісу эстрымісцкіх матэрыялаў судамі берасцейскай вобласці:
– У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговы раз былі дададзеныя новыя рэсурсы. А менавіта экстрэмісцкім быў прызнаны тэлеграм-канал «Толькi пра мову!», які мае 3 тысячы падпісчыкаў. Рашэнне прыняў баранавіцкі суд. Рашэннем таго ж суда да спісу экстрэмісцкіх трапілі кніга на польскай ды рускай мовах пад назвай «Гісторыя Польшчы са старажытных часоў да нашых дзён» і зборнік патрыятычных польскіх песен пад назвай «Polskie piesni patriotyczne». Суддзя – Вера Утлік.
– Той жа баранавіцкі суд прызнаў экстрэмістамі суполку беларусаў, якія жывуць у Грузіі. Тэлеграм-канал носіць назву «Беларусы Грузии / BY in Georgia». Як падкрэсліваюць праваабаронцы, з адкрытых крыніц не ўдалося высветліць, які суддзя прымаў рашэнне, але гэта першы выпадак пачынаючы з снежня 2021 года.
– Таксама заблакаваным стаў і сайт мясцовай газеты «Вячэрні Брэст». Па неафіцыйнай версіі «яго адключыла Міністэрства інфармацыі». Адметна тое, што выданне часткова з’яўляецца праўладным.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.
Artykuł Папаўненне спісу „эстрымісцкіх” тг-каналаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.