Лукашэнка пра малую радзіму: тут маё месца сілы
"Вы ведаеце, што маё сэрца належыць гэтаму куточку Беларусі. Тут маё месца сілы. Гэты край, людзі, якія ў ім жывуць, навучылі мяне любіць сваю краіну і свой народ. І я заўсёды буду ўдзячны сваёй малой радзіме за праведзеныя тут шчаслівыя гады дзяцінства і майго юнацтва. За тую энергію, якой і сёння падмацоўвае мяне гэта зямля. І я гатовы дзяліцца ёю з усімі вамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.