Зяленскі скрытыкаваў краіны NATO за нерашучую пазыцыю
Раней генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні заявіў, што будучыня Ўкраіны ў NATO, але арганізацыя накіруе Кіеву запрашэньне ў свае шэрагі толькі тады, калі на гэта будзе згода ўсіх краін-удзельніц і будуць выкананыя ўсе ўмовы.