Фестываль арганнай і камернай музыкі “Вялікае мастацтва аргана”
Наперадзе яшчэ 23 бясплатных канцэрты ў межах фестывалю “Вялікае мастацтва аргана”.
Artykuł Фестываль арганнай і камернай музыкі “Вялікае мастацтва аргана” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мінуў месяц, як у Беларусі праходзіць фестываль арганнай і камернай музыкі “Вялікае мастацтва аргана”. За гэты час дадзена 10 канцэртаў: адзін у філармоніі Віцебска, два ў касцёле ў Мядзведзічах і сем у пінскім саборы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта Пінск абраны цэнтрам фестывалю, бо тут захаваўся найстарэшы арган у Беларусі.
Але краязнаўца Эдвард Злобін упэўнены, што ёсць як найменей яшчэ дзве прычыны, чаму арганізатары абралі “сэрцам фэсту” горад над Пінай:
– Сам касцёл з’яўляецца адной з трох у Беларусі базілік. Канешне, гэта таксама і знак павагі і памяці кардыналу Казіміру Свёнтку, шматгадоваму пробашчу пінскага касцёла. Канешне, вялікая заслуга яго ў тым, што касцёл выстаяў у гады ваяўнічага атэізму, і арган захаваўся, і касцёл не зачынялі ніколі.
Наперадзе яшчэ 23 бясплатных канцэрты ў межах фестывалю “Вялікае мастацтва аргана”, расклад якіх змешчаны на афіцыйным сайце касцёлу на Беларусі. Акрамя музычных выступаў, 9 верасня ў Пінску пакажуць італьянскую стужку 1918 года “Брат Сонца” прысвечаную заснавальніку Ордэна Францысканцаў – святому Францыску Асізскаму.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Фестываль арганнай і камернай музыкі “Вялікае мастацтва аргана” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.