У Беларусі праз суд ліквідуюць «Сірыйскую абшчыну»
Менскі гарадскі суд 28 ліпеня разгледзіць справу аб ліквідацыі гэтага грамадскага аб’яднання, якое існуе ў Беларусі амаль 26 гадоў.
Artykuł У Беларусі праз суд ліквідуюць «Сірыйскую абшчыну» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Менскі гарадскі суд 28 ліпеня разгледзіць справу аб ліквідацыі гэтага грамадскага аб’яднання, якое існуе ў Беларусі амаль 26 гадоў.
Паводле падлікаў праваабарончай арганізацыі Lawtrend, на канец чэрвеня 2023 году сама меней 854 некамерцыйныя арганізацыі Беларусі знаходзіліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі, яшчэ сама меней 483 арганізацыі прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.
Такім чынам, страты ў грамадскім сектары Беларусі, пачынаючы з выбарчага перыяду 2020 году, складаюць ужо сама меней 1337 некамерцыйных арганізацый.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беларусі праз суд ліквідуюць «Сірыйскую абшчыну» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.