Рэжым «дамашняй хіміі» таксама увесь час робяць больш жорсткім
Гэта для таго, каб законапаслухмяны беларус, які выказаў сваё меркаванне ў інтэрнэце наконт сілавікоў ці кіраўніцтва, і асуджаны за гэта па крымінальнаму артыкулу да некалькіх гадоў «дамашняй хіміі», не адчуваў сябе чалавекам.
Artykuł Рэжым «дамашняй хіміі» таксама увесь час робяць больш жорсткім pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Рэжым «дамашняй хіміі» таксама увесь час робяць больш жорсткім. Гэта для таго, каб законапаслухмяны беларус, які выказаў сваё меркаванне ў інтэрнэце наконт сілавікоў ці кіраўніцтва, і асуджаны за гэта па крымінальнаму артыкулу да некалькіх гадоў «дамашняй хіміі», не адчуваў сябе чалавекам, а «тварынай», – кажа адна засуджаных на тры гады «дамашняй хіміі».
– Прыйшла адзначыцца на тую рэгістрацыю. Мяне ў кабінет гвалтам зацягнуў «опер». Я яго ведаю. Абражаў, казаў зараз на суткі. Я яму сказала: хочаш паразмаўляць – давай позву, я на працягу трох дзён з адвакатам з’яўлюся. А калі тэлефон хочах праверыць, то патрэбны дазвол пракурора. А ён кажа, зараз я цябе «в…у» і будзе табе дазвол пракурора і пойдзеш на суткі.
Да канца тэрміну асуджанай засталося каля 2 гадоў. Яшчэ дадаткова 2 гады яна будзе абмежавана ў правах з-за судзімасці. Яна спадзяецца, што свой тэрмін да канца не дабудзе, перамены прыйдуць хутчэй.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Рэжым «дамашняй хіміі» таксама увесь час робяць больш жорсткім pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.