Вольга Паўлава: Медыкаменты ёсць, і вельмі добрыя, проста асуджаным іх не даюць
Неаказанне належнай медыцынскай дапамогі ў месцах зняволення - гэта вялікая праблема. Менавіта па гэтай прычыне там паміраюць людзі, многія выходзяць інвалідамі.
Artykuł Вольга Паўлава: Медыкаменты ёсць, і вельмі добрыя, проста асуджаным іх не даюць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У месцах зняволення ў Беларусі стаўленне да вязняў захавалася са сталінскіх часоў. Слова «выпраўленчая» не адпавядае рэчаіснасці, бо жорсткасцю і знішчэннем чалавека духоўна і фізічна ў турмах, калоніях і СІЗА, нікога не выправіш.
Медычная дапамога на зусім нізкім узроўні, кажа лекарка, былая палітзняволеная Вольга Паўлава:
-Медыкаменты ёсць, насамрэч. Вельмі добрыя медыкаменты. І вельмі рэдкія медыкаменты прысутнічаюць. Проста асуджаным іх не даюць. Я не ведаю, чаму. Можа, гэта савецкае выхаванне, што калі чалавек з’яўляецца вязнем, ён трапіў у турму, то ставіцца да зняволенага як да чалавека зусім не трэба. Бо злачынцы павінны пакутаваць. Асноўнае, што даюць зняволеным, – гэта аспірын, цытрамон, ібупрафен, дыклафенак і анальгін. І на гэтым усё. Лекі на спіртавой аснове забаронены. То бок, калі ў чалавека раны, ніхто не дасць ні ёду, ні зялёнкі.
Былы палітзняволены Алег Кулеша канстатуе факт, як пры ім набіраў супрацоўнік Берасцейскага СІЗА лекаў для маці, а медык сказала: «А запішам на цябе».
Паводле Вольгі Паўлавай, неаказанне належнай медыцынскай дапамогі – гэта вялікая праблема. Менавіта па гэтай прычыне ў месцах зняволення паміраюць людзі, многія выходзяць інвалідамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вольга Паўлава: Медыкаменты ёсць, і вельмі добрыя, проста асуджаным іх не даюць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.