Суддзя, які асудзіў Вітольда Ашурка, атрымаў месца ў Вярхоўным судзе
Максім Філатаў у 2020 годзе прысудзіў 5 гадам пазбаўлення волі Вітольда Ашурка, які пасля памёр у калоніі. Ён вынес прысуды па «справе Аўтуховіча», а таксама судзіў журналіста Паўла Мажэйку і адваката Юлію Юргілевіч.
Artykuł Суддзя, які асудзіў Вітольда Ашурка, атрымаў месца ў Вярхоўным судзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў трох суддзяў Вярхоўнага суда: Алену Рудніцкую, Максіма Філатава і Руслана Царука, паведамляе reform.by.
Да гэтага яны займалі пасады суддзяў Менскага гарадскога суда, Гарадзенскага і Гомельскага абласных судоў адпаведна і вызначыліся палітычнымі прыгаворамі.
Філатаў у 2020 годзе прысудзіў 5 гадам пазбаўлення волі Вітольда Ашурка, які пасля памёр у калоніі. Ён вынес прысуды па «справе Аўтуховіча», а таксама судзіў журналіста Паўла Мажэйку і адваката Юлію Юргілевіч.
Царук вынес мноства прыгавораў па палітычных артыкулах пасля 2020 года (напрыклад, за відэа з расейскай ваеннай тэхнікай і за адміністраванне тэлеграм-каналаў), Рудніцкая разглядала справу аб ліквідацыі „Клуба плавання Аляксандры Герасімені” ў 2021 годзе.
Суддзі Вярхоўнага суда Галіна Глухоўская і Фёдар Чубкавец вызвалены ад пасад у сувязі з выхадам у адстаўку.
Таксама назначаны шэраг суддзяў у раённыя і абласныя суды, ад пасад вызвалены 15 суддзяў, у тым ліку адзін чалавек па ўласным жаданні.
Artykuł Суддзя, які асудзіў Вітольда Ашурка, атрымаў месца ў Вярхоўным судзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.