Прадстаўнік Дзярждэпу ЗША: Напружанасьць паміж Польшчай і Беларусьсю не вымагае задзейнічаньня 5-га артыкулу статуту NATO
Сытуацыя, якая склалася ў сувязі з абвінавачваньнем Польшчай Беларусі ў парушэньні паветранай прасторы ваеннымі верталётамі, ня цягне прымяненьне 5-га артыкулу статуту NATO.